Інфармацыя пра знікненне 29-гадовай грамадзянкі Бангладэш, што часова жыла ў Віцебску, паступіла ў Першамайскі РУУС 8 лютага.
Быў праведзены агляд месца яе пражывання, высветлена кола асоб, з якімі яна кантактавала, вывучаныя запісы з камер відэаназірання.
Ужо 10 лютага выяснілася, што да знікнення жанчыны датычны 34-гадовы грамадзянін Турцыі. Ён паказаў супрацоўнікам міліцыі, што схаваў цела ў каналізацыйнай трубе ў яры на тэрыторыі Першамайскага раёна Віцебска.
Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па п. 6 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю)
sk.gov.by [1]
Спасылкі
[1] http://sk.gov.by/ru/news-usk-vitebsk-ru/view/zaderzhannomu-po-podozreniju-v-ubijstve-inostrannoj-grazhdanki-v-vitebske-predjjavleno-obvinenie-5994/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva