Пінгвініха сябруе з дзяўчынай.
Яа Цзын працуе спецыялістам па ўтрыманні пінгвінаў у Харбінскім палярным акіянарыўме (правінцыя Хэйлунцзян, Паўночна-Усходні Кітай), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". [3]
Аднак пінгвініха па мянушцы Баабаа адчувае да Яа Цзын асаблівую сімпатыю. Яна моцна пасябравала з дзяўчынай, любіць з ёй абдымацца і раўнуе, калі тая мае зносіны з іншымі пінгвінамі. Кожны раз, калі Яа Цзын збіраецца пакідаць пінгвінаў, "лепшая сяброўка" дзяўбе яе за рукаў, не дазваляючы сыходзіць. Яа Цзын кажа: "Баабаа да мяне вельмі прывязаная. Калі я бачу, як пінгвіны радуюцца, я таксама вельмі задаволена".
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya