У Мексіцы ўпаў верталёт з кіраўніком МУС і губернатарам штата Оахака на борце, загінулі 13 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.
Міністр унутраных спраў Мексікі Альфонса Наварэтэ і губернатар штата Оахака Алехандра Мурат на верталёце здзяйснялі інспекцыйны аблёт тэрыторый, якія пацярпелі ад землетрасення. Па папярэдніх дадзеных, перад пасадкай верталёт страціў кіраванне на вышыні каля 30 м і паваліўся на аўтамабіль. На месцы здарэння знойдзены целы 12 загінулых, яшчэ адзін чалавек памёр у бальніцы.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aviyakatastrofa
[3] https://zviazda.by/be/tags/meksika