Сёння ў Беларусі з'явілася першае золата Алімпіяды 2018. Яго заваявала 25-гадовая фрыстайлістка Ганна Гуськова. Расказваем цікавыя факты пра яе.
Фрыстайлам Ганна Гуськова пачала займацца з сямі гадоў. Такі экстрэмальны від спорту выбралі для яе бацькі. Лыжная акрабатыка настолькі захапіла дзяўчынку, што мары стаць фатографам ці журналістам адышлі на другі план.
На Кубку Еўропы Гуськова дэбютавала ў 15 гадоў, на Кубку свету - у 17. Першы сур'ёзны поспех у кар'еры адбыўся ў 2012 годзе - "серабро" на юніёрскім чэмпіянаце свету.
Амаль увесь мінулы сезон Ганна прапусціла з-за траўмы. На трэніроўцы дзяўчына няўдала прызямлілася і пашкодзіла меніск - прыйшлося класціся на аперацыю. Гэта быў не першы раз, калі праблемы са здароўем перашкаджалі фрыстайлістцы: некалькі гадоў таму яна лягла пад нож з-за разрыву пярэдняй крыжападобнай звязкі калена.
Алімпіяда ў Сочы стала для Гуськовай дэбютнай і склаліся вельмі няўдала. З-за падзення барацьбу за ўзнагароды Ганна спыніла яшчэ на стадыі кваліфікацыі. У Пхёнчхане ад новага лідара зборнай Беларусі чакаюць медалёў не толькі на радзіме. Напрыклад, амерыканскае агенцтва навінаў The Associated Press прагназавала беларусцы "серабро".
Цяперашні сезон для Гуськовай складваўся вельмі ўдала - значна больш паспяхова, чым усе папярэднія. У Кітаі яна атрымала першую перамогу на этапах Кубка свету, а ў ЗША выйграла "серабро". У генеральнай класіфікацыі дзяўчына заняла рэкорднае для сябе другое месца, крыху саступіўшы кітаянцы Сюй Мэнтао.
by.tribuna.com [2]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://by.tribuna.com/tribuna/blogs/winterfell/1581007.html
[3] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada-2018
[4] https://zviazda.by/be/tags/frystayl
[5] https://zviazda.by/be/tags/ganna-guskova