Больш 66,2 тыс. шлюбаў зарэгістравана ў 2017 годзе ў Беларусі, паведаміў міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі.
Ва ўрачыстай абстаноўцы зарэгістравана больш 39,8 тыс. шлюбаў, што складае 60% ад іх агульнай колькасці. Акрамя таго, у мінулым годзе ва ўрачыстай абстаноўцы прайшла рэгістрацыя больш за 8,3 тыс. нараджэнняў, адзначана 647 "залатых" і 577 "сярэбраных" вясельных юбілеяў.
Мінулы год быў для органаў загса юбілейным. На працягу ўсяго 2017 года ў рэспубліцы праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю з дня ўтварэння органаў загса. Так, па ўсёй рэспубліцы прайшлі ўрачыстыя цырымоніі ўшанавання кожнага сотага заяўніка, які звярнуўся за рэгістрацыяй акта грамадзянскага стану; асоб, якія рэгіструюць соты шлюб, нараджэнне сотага дзіцяці і інш.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zags
[3] https://zviazda.by/be/tags/shlyub