Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна і дружалюбны кітайскі народ са Святам Вясны, паведамілі газеце "Звязда" ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў мінулым, юбілейным для беларуска-кітайскіх адносін годзе ўдалося пашырыць узаемадзеянне па ўсіх напрамках, ўсталяваць яшчэ больш цесныя сувязі паміж рэгіёнамі і ведамствамі дзвюх краін.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што 2018 год стане важнай вехай у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Паглыбленню ўзаемаразумення паміж грамадзянамі дзвюх дзяржаў, іх культурнаму збліжэнню будуць спрыяць мерапрыемствы ў рамках Года турызму Беларусі ў Кітаі.
«Мы заўсёды гатовыя да нарошчвання ўсебаковага стратэгічнага партнёрства з Кітаем, якое адрозніваецца даверным і ўзаемавыгадным характарам. Шчыра спадзяюся, што ў беларуска-кітайскіх адносінах заўсёды будзе панаваць вясна і наша сяброўства будзе мацнець з кожным днём», - падкрэсліў Прэзідэнт.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya