Пасля гібелі салдата ў Печах правераны іншыя часткі - распачата 48 крымінальных спраў, паведаміў сёння журналістам міністр абароны Андрэй Раўкоў.
За чатыры месяцы, на працягу якіх доўжыліся праверкі, узбуджана 48 крымінальных спраў, праінфармаваў міністр.
Як паведамлялася [1], Следчы камітэт падоўжыў тэрміны расследавання па справе гібелі радавога Коржыча ў вайсковай частцы ў Печах. Быў выяўлены шэраг іншых фактаў нестатутных узаемаадносін не толькі ў гэтым вайсковым падраздзяленні, але і ў іншых частках. Маладыя вайскоўцы і тыя, якія адслужылі пэўны тэрмін, пачалі даваць паказанні адносна падзей гадавой, двухгадовай даўніны, сцвярджаючы, што і яны з'яўляліся аб'ектамі гвалту з боку таварышаў па службе. СК падоўжыў тэрміны расследавання для таго, каб поўна, аб'ектыўна і ўсебакова даследаваць ўсе наяўныя заявы і паведамленні аб учыненых злачынствах.
Цела Аляксандра Коржыча [2], які праходзіў тэрміновую службу з мая 2017 года, было выяўлена 3 кастрычніка ў падвальным памяшканні аднаго з будынкаў на тэрыторыі вайсковай часткі ў Барысаўскім раёне. Паводле папярэдніх даных, прычынай смерці з'явілася механічная асфіксія ад сціскання органаў шыі пятлёй ад рамяня пры павешанні. Следства распрацоўвае тры асноўныя версіі: самагубства, давядзенне да самагубства і наўмыснае забойства.
БЕЛТА [3]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20180206/1517914352-rassledavanne-pa-sprave-gibeli-radavoga-korzhycha-padouzhana
[2] http://www.zviazda.by/be/news/20171013/1507907600-sledstva-razglyadae-try-versii-pa-sprave-ab-gibeli-alyaksandra-korzhycha
[3] http://belta.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-korzhych
[5] https://zviazda.by/be/tags/pechy
[6] https://zviazda.by/be/tags/gibel-saldata-u-pechah
[7] https://zviazda.by/be/tags/andrey-raukou