Мінск прыме другі па значнасці клубны турнір Еўрапейскіх чэмпіёнаў па індорхакеі сярод мужчынскіх каманд, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі хакея на траве.
На першым этапе спаборніцтваў 8 каманд размеркаваны на дзве групы. Гаспадар турніру чэмпіён Беларусі ХК "Мінск" у квартэце В 16 лютага згуляе з французскім "Лілем" і шведскім "Партылем", а 17 лютага сустрэнецца з харвацкім клубам "Зеліна". У папярэдняй групе А выступяць польскі "Памаржанін", дацкі "Слагелсе", італьянскі "Бра" і шатландскі "Груў Мензішыл".
Пасля завяршэння групавога этапу барацьбу за ўзнагароды прадоўжаць па дзве лепшыя каманды. Пераможца і прызёры турніру, які пройдзе на пляцоўцы сталічнага палаца спорту "Уручча", вызначацца 18 лютага.
Беларуская сталіца не першы раз прыме кантынентальныя спаборніцтвы па індорхакеі. У 2014 годзе мужчынскія клубы гулялі на паркеце "Чыжоўка-Арэны", а ў 2016 годзе ў веладроме "Мінск-Арэны" былі згуляны матчы фіналу Кубка клубных каманд сярод жанчын.
На мінулым тыдні жаночая зборная Беларусі паспяхова выступіла ў розыгрышы Кубка свету па індорхакеі, упершыню стаўшы бронзавым прызёрам гэтага прэстыжнага турніру.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/indorhakey
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport
[5] https://zviazda.by/be/tags/hakey-na-trave
[6] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-federacyya-hakeya-na-trave