У сталічным мікрараёне Вяснянка прайшло традыцыйнае фізкультурна-спартыўнае свята "Мінская лыжня".
У эстафеце 4х2,5 км спаборнічалі каманды аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама і цэнтральных апаратаў сілавых ведамстваў.
Лепшай сярод выканкамаў стала каманда Віцебскай вобласці на чале з кіраўніком рэгіёна Мікалаем Шарстнёвым.
Другімі сталі прадстаўнікі Брэсцкай вобласці (іх губернатар Анатоль Ліс бег на заключным этапе), трэцімі - гаспадары свята - прадстаўнікі Мінгарвыканкама.
Сярод сілавікоў лепш за ўсіх справіліся прадстаўнікі МНС на чале з міністрам Уладзімірам Вашчанкам. У Службы бяспекі Прэзідэнта другое месца, у Следчага камітэта - трэцяе.
Пазней на трасу выйшлі звычайныя аматары спорту.
Таццяна ТКАЧОВА
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://zviazda.by/be/tags/minskaya-lyzhnya-0