Каманда юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выступіць на міжнародным юрыдычным конкурсе імя Ф. Джэсапа ў Вашынгтоне (ЗША).
Студэнты Белдзяржуніверсітэта перамаглі ў нацыянальным адборачным этапе. Па рашэнні журы ў Вашынгтон адправіцца таксама каманда Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО», якая заняла другое месца. Усяго ў нацыянальным адборачным этапе выступіла рэкордная колькасць камандаў. За званне нацыянальнага чэмпіёна змагаліся прадстаўнікі 12 ВНУ.
Спаборніцтва праходзіла ў форме гульнявога судовага працэсу, у якім студэнты выступалі ў ролі юрыдычных саветнікаў. Будучыя правазнаўцы прадстаўлялі пазіцыі сваіх кліентаў (дзяржаў) у Міжнародным судзе ААН. Тэмамі гэтага года сталі рэчаіснасць арбітражных рашэнняў, рэжым нераспаўсюджвання ядзернай зброі і ваенныя дзеянні на моры.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[5] https://zviazda.by/be/tags/yuryst
[6] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/spabornictva