25-гадовага Джошуа Хансена злавілі, калі ён паспрабаваў пракрасціся назад у турму Бамонту ў Тэхасе са спартыўнай сумкай, у якой знайшлі ежу і выпіўку. Хлопцу пагражае падаўжэнне турэмнага тэрміну.
Вядома, што ён трапіў у турму за распаўсюджванне наркотыкаў. Пры гэтым, паводле слоў намесніка шэрыфа акругі Джэферсан, Джошуа і іншыя зняволеныя і раней знаходзілі спосабы выбрацца вонкі.
У канцы студзеня на прыватную тэрыторыю, прылеглую да турмы Бамонт, заехаў аўтамабіль, з якога выкінулі вялікую чорную сумку, пасля чаго машына з'ехала. Праз дзве гадзіны ахоўнікі заўважылі Хансена, які бег з ёй па прыватнай тэрыторыі. Хлопец паспрабаваў вярнуцца назад у турму, але яго схапілі. Сумка была даверху напоўнена садавіной, закускамі, чыпсамі і кантэйнерамі з ежай хатняга прыгатавання, алкагольнымі напоямі. Хто так клапатліва спакаваў ежу з выпіўкай у турму, не паведамляецца.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/turma