Графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання вызначаны пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі ад 25 студзеня 2018 года №5, якая афіцыйна апублікавана [3] на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
ЦТ сёлета пачнецца 12 чэрвеня з выпрабаванняў па беларускай мове, 14 чэрвеня пройдуць тэсты па рускай мове, 16 чэрвеня - па грамадазнаўстве, 18 чэрвеня - па матэматыцы, 20 чэрвеня - па біялогіі, 22 чэрвеня - па замежных мовах (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), 24 чэрвеня - па хіміі, 26 чэрвеня - па фізіцы, 28 чэрвеня - па гісторыі Беларусі, 30 чэрвеня - па геаграфіі. Завершыцца ЦТ 2 ліпеня экзаменам па сусветнай гісторыі найноўшага часу.
Вызначаны таксама графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні, якое будзе праводзіцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. На 6 і 10 ліпеня запланавана ЦТ па грамадазнаўстве, матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, хіміі, фізіцы, гісторыі Беларусі, геаграфіі, сусветнай гісторыі. Выпрабаванні па беларускай і рускай мовах пройдуць 6 і 8 ліпеня. Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні - з 30 чэрвеня па 3 ліпеня.
Пачынацца тэсціраванне будзе ў 11.00, у тым ліку ў рэзервовыя дні.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/adukacyya
[3] http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=W21832804&p1=1&p5=0
[4] https://zviazda.by/be/tags/ct
[5] https://zviazda.by/be/tags/centralizavanae-tesciravanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/grafik-ct-2018