Супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама, Партызанскага РУУС сталіцы разам з работнікамі падатковай інспекцыі затрымалі за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць 26-гадовага жыхара горада.
Малады чалавек вёў рэалізацыю анабалічных і стэроідных прэпаратаў у таблетках і ампулах без адпаведнай дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці суб'екта гаспадарання і спецыяльнага дазволу. Указаную прадукцыю ён прывозіў з Расіі і прадаваў праз інтэрнэт. Тавару канфіскавалі на агульную суму больш за пяць тысяч рублёў. Як высветлілі аператыўнікі, даход ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці з ліпеня мінулага года да студзеня гэтага склаў 989 рублёў. На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф у памеры 2450 рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/anaboliki
[5] https://zviazda.by/be/tags/pradprymalniki