«Сёння прыватны сектар рэгіёна — гэта 32 тысячы зарэгістраваных юрыдычных і фізічных асоб. У дадзеных арганізацыях працуюць 127 тыс. чалавек — 37 % ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы. Гэта вялікі паказчык. Мы чакаем большай колькасці занятых у прыватным сектары, стварэння новых працоўных месцаў, павелічэння ўкладу ў сацыяльна-эканамічнае развіццё Гродзенскай вобласці. У любой развітой дзяржаве аснова эканомікі — малы і сярэдні бізнес, і мы зараз рухаемся ў гэтым агульным трэндзе. Але трэба памятаць, што з бізнесу не здымаецца і адказнасць за якаснае аказанне паслуг, вытворчасць канкурэнтаздольнага прадукту».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-kraucou