У лясгасах Беларусі вядзецца нарыхтоўка шышак елкі і сасны. У гэтым сезоне (з восені мінулага года да сёлетняй вясны) плануецца нарыхтаваць 521,5 тоны шышак і атрымаць больш за 6000 кілаграмаў насення, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Традыцыйна асноўную долю ад агульнага аб'ёму складзе насенне сасны звычайнай — 4900 кілаграмаў. Акрамя таго, будзе нарыхтавана 1100 кілаграмаў насення елкі еўрапейскай і 10 кілаграмаў насення лістоўніцы еўрапейскай.
У міністэрстве адзначылі, што ў лясгасах Беларусі шышкі збіраюць на спецыяльных плантацыях, дзе растуць сосны, елкі, піхты з палепшанымі якасцямі. На дадзены момант ужо нарыхтавана больш за 263 тоны шышак, каля 81 тоны паступіла на перапрацоўку ў лесанасенныя цэхі. Частка сыравіны ўжо перапрацаваная, астатні ўраджай пакуль знаходзіцца на захоўванні.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/ekalogiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/lyasnaya-gaspadarka
[5] https://zviazda.by/be/tags/shyshki