Украінскі касманаўт Леанід Кадзянюк памёр на 68-м годзе жыцця.
Кадзянюк пайшоў з жыцця, знаходзячыся ў кіеўскім парку Царскае Сяло, да прыезду хуткай дапамогі.
Кадзянюк, якога на радзіме называюць першым украінскім касманаўтам, з'явіўся на свет 28 студзеня 1951 у сяле Клішкаўцы Хоцінскага раёна Чарнавіцкай вобласці. Пасля заканчэння Чарнігаўскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага вучылішча паступіў у Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына. Быў залічаны ў атрад касманаўтаў СССР. Пасля распаду СССР прыняў расійскае грамадзянства. Быў членам атрада касманаўтаў Расіі, але здзейсніць касмічны палёт яму тады так і не атрымалася.
У 1995 годзе Кадзянюк прыняў грамадзянства Украіны і здзейсніў свой першы і адзіны палёт працягласцю 15 сутак у 1997 годзе ў якасці спецыяліста па карыснай нагрузцы на амерыканскім касмічным караблі Columbia.
tass.ru [1]
Спасылкі
[1] http://tass.ru/kosmos/4918132
[2] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[3] https://zviazda.by/be/tags/kosmas