Грамадзянін Беларусі пацярпеў у аварыі ў Калужскай вобласці.
Тут уначы, паводле інфармацыі пасольства Беларусі ў Расіі са спасылкай на зводку ўпраўлення МУС па рэгіёне, на 233-м кіламетры трасы М3 «Украіна» ў Мяшчоўскім раёне адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіляў «Фольксваген Гольф» і «Фольксваген Пасат». У выніку аварыі загінулі пяць чалавек, пяцёра атрымалі траўмы. Шпіталізаваны абодва кіроўцы і тры пасажыры «Пасата», сярод іх — і грамадзянін нашай краіны 1978 г. н., у яго пералом лапаткі. У ліку загінулых суайчыннікаў няма. Інфармацыя носіць папярэдні характар, яна ўдакладняецца. У прыватнасці, па тых звестках, што маюцца, «Фольксваген Пасат» меў беларускую рэгістрацыю.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[5] https://zviazda.by/be/tags/kaluzhskaya-voblasc