Кіраўніцтва шатландскай сеткі супермаркетаў Margіotta Food & Wіne прыняло рашэнне аб звальненні робата Pepper па імені Фабіа. Ён не змог выконваць свае абавязкі і дрэнна жартаваў, піша Dіgіtal Trends.
Фабіа павінен быў дапамагаць наведвальнікам з пошукам прадуктаў. Супрацоўнікі крамы хвалілі робата, аднак ён не мог растлумачыць пакупнікам, дзе знаходзяцца тыя ці іншыя тавары. Так, на пытанне аб тым, дзе знаходзіцца малако, Фабіа адказваў, што ў халадзільніку, але не казаў, дзе той стаіць. Іншыя ж кліенты наогул не атрымлівалі адказаў на свае пытанні. Уладальнік крамы таксама расказаў пра выпадак, калі робат паспрабаваў зрабіць уражанне на боса вельмі няўдалым жартам. У выніку наведвальнікі пачалі пазбягаць робата, а кіраўніцтва прыняло рашэнне адмовіцца ад паслуг Фабіа. У краме ён прапрацаваў усяго тыдзень.
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/robaty
[6] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen