Мінская міліцыя затрымала двух жыхароў сталіцы, якія варылі опій у аўтамабіле каля дома па вуліцы Прытыцкага, паведамляе [1]сайт ГУУС Мінгарвыканкама.
Пры затрыманні ў мужчын знайшлі шпрыцы з невядомым рэчывам. Эксперты заключылі, што гэта ацэціліраваны опій, які з'яўляецца асабліва небяспечным наркатычным сродкам і не выкарыстоўваецца ў медыцыне.
З аўтамабіля канфіскаваныя поліэтыленавы пакет з больш як 12 кілаграмаў саломкі маку, інгрыдыенты і посуд для падрыхтоўкі опію, а таксама газавая гарэлка.
У дачыненні да мужчын распачатыя крымінальныя справы. Ім пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.
Спасылкі
[1] http://guvd.gov.by/news/10768.html