Беларусь і Іран распрацавалі дарожную карту двухбаковага супрацоўніцтва на 2018-2020 гады. Пра гэта паведаміў журналістам міністр прамысловасці, шахтаў і гандлю Ірана Махамад Шарыятмадары па выніках першага дня 14-га пасяджэння змешанай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва ў Тэгеране.
"У камісіі ёсць дарожная карта для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах палітыкі, інвестыцый, гандлю, прамысловасці, транспарту, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі, навукі, тэхнікі і энергетыкі", - сказаў Махамад Шарыятмадары.
Міністр таксама адзначыў павелічэнне тавараабароту паміж дзвюма краінамі, заявіўшы, што ёсць намер давесці яго да $500 млн.
14-е пасяджэнне змешанай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва праходзіць у Тэгеране 22-23 студзеня. Беларускую дэлегацыю на мерапрыемстве ўзначальвае міністр прамысловасці Віталь Воўк.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/iran