Спецыяльны прадстаўнік Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кент Харстэд заявіў аб сваім асаблівым стаўленні да Беларусі і яе народа. Гэты факт ён адзначыў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
"Я рады зноў быць у Беларусі. Вы, напэўна, ведаеце, што я ўпершыню пабываў тут каля 25 гадоў таму. Я прыязджаў сюды ў розных якасцях. Спачатку яшчэ маладым студэнтам, потым у якасці прадстаўніка ЮНІСЕФ, а затым неаднаразова ў якасці прадстаўніка АБСЕ, - сказаў Кент Харстэд. - І мне чамусьці здаецца, што я і ў будучым буду сюды прыязджаць. Павінен прызнаць, што я вельмі добра стаўлюся да вашай краіны і вашага народа".
Спецпрадстаўнік падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за паспяховае правядзенне ў Мінску летняй сесіі ПА АБСЕ ў ліпені мінулага года. "Гэта было цудоўнае мерапрыемства з вельмі добрым вынікам для ўсіх нас. Я сам быў актыўна ўключаны ў гэты працэс і асабліва задаволены бачыць той факт, што Беларусь стрымала сваё слова да літары па кожным з пытанняў. Першапачаткова былі тыя, хто сумняваўся, але потым жыццё паказала, што гэта было правільнае рашэнне правесці мерапрыемства тут, у Мінску", - сказаў ён.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/kent-harsted