Расійскіх спартсменаў Антона Шыпуліна і Сяргея Усцюгава не дапусцілі да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане.
Пры гэтым ні адзін, ні другі спартсмен не фігуравалі ў дакладзе Рычарда Макларэна і не былі дыскваліфікаваныя камісіяй Дзяніса Освальда.
Напярэдадні стала вядома, што на Алімпіяду не паедзе таксама расійскі карэец, шасціразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў па шорт-трэку Віктар Ан. Яго імя фігуравала ў дакладзе Макларэна.
Пры гэтым паведамляецца, што шматлікія допінгавыя пробы, зробленыя Анам, Шыпуліным і Усцюговым за кар'еру, пацвярджаюць іх чысціню.
Даклад канадскага прафесара права Рычарда Макларэна прысвечаны расследаванню паказанняў экс-кіраўніка маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі Рыгора Родчанкава. Дзяніс Освальд - швейцарскі юрыст. Камісія Освальда пераправярае допінг-пробы Сочы-2014.
sputnik.by [1]
Спасылкі
[1] https://sputnik.by/sport/20180123/1033195782/mok-ne-pustil-rossiyan-shipulina-i-ustyugova-na-olimpiadu.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada-2018