Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўвяла пошліны на імпарт у краіну пральных машын і сонечных батарэй для абароны амерыканскіх вытворцаў, піша The Wall Street Journal.
Пошліна на імпарт пральных машын будзе ўстаноўлена на ўзроўні да 50% з паступовым паніжэннем у бліжэйшыя гады. Памер пошліны на ўвоз сонечных батарэй складзе да 30%, стаўка таксама будзе паступова зніжацца.
Эксперты адзначаюць, што мера накіравана галоўным чынам супраць азіяцкіх кампаній - кітайскіх вытворцаў сонечных батарэй і карэйскіх вытворцаў пральных машын. Таксама яны закрануць кампаніі ў Мексіцы, Канадзе і Еўропе. Чакаецца, што кампаніі будуць спрабаваць апратэставаць рашэнне праз Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА).
Акцыі амерыканскай кампаніі Whirlpool, якая выпускае бытавую тэхніку, растуць на 3%. Разам з тым акцыі паўднёвакарэйскіх LG Electronics Inc. і Samsung Electronics Co. таксама застаюцца ў плюсе, нягледзячы на навіны пра пошліны.
interfax.ru [1]
Спасылкі
[1] http://www.interfax.ru/world/596647
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/poshlina
[4] https://zviazda.by/be/tags/impart
[5] https://zviazda.by/be/tags/pralnaya-mashyna