Выстава "Нямецкая акупацыя ў графіцы Меера Аксельрода" адкрыецца ў Арт-цэнтры Марка Шагала 25 студзеня, паведамілі ў музеі Марка Шагала ў Віцебску.
У экспазіцыю ўвайшлі графічныя работы мастака: эскізы і накіды да серый "Нямецкая акупацыя" і "Зверствы немцаў", ілюстрацыі і працоўныя матэрыялы да кніг Нояха Лур'е, Міхаіла Лева і інш. "Свет ахвяр, гвалт, здзек, расстрэлы, руіны, папялішчы - змрочныя сюжэты з дакументальнай дакладнасцю перадаюць трагічныя перажыванні ваенных гадоў", - адзначылм ў музеі.
Выстава - гэта сумесны праект віцебскага музея, ізраільскага палітолага Іллі Васільева, фонду Аляксандра Пячэрскага і галерэі "Веллум" (Масква).
Арганізатары адзначылі, што працы Меера Аксельрода, якія будуць прадстаўленыя ў Віцебску, экспануюцца ў Беларусі ўпершыню. Экспазіцыя адкрываецца напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяраў халакоста, які быў зацверджаны Генеральнай асамблеяй ААН і адзначаецца штогод 27 студзеня.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[4] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/dom-muzey-marka-shagala
[6] https://zviazda.by/be/tags/halakost
[7] https://zviazda.by/be/tags/vayna