Мінчан і гасцей горада зноў запрашаюць на спецыялізаваны рыбны кірмаш. На гэты раз ён разгорнецца 27 і 28 студзеня па праспекце Газеты "Праўда", 40, паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
На пляцоўцы універсама "Валгаград" у Маскоўскім раёне з 9.00 да 17.00 вытворцы прапануюць сваю прадукцыю. Так, рыбгасы Беларусі прадставяць шырокі асартымент сажалкавай і азёрна-рачной рыбы, прадукцыю яе перапрацоўкі па зніжаных цэнах.
Менавіта на кірмашы можна выгадна набыць свежага карпа, таўсталобіка, амура, карася, шчупака, стронга, асятра, а таксама вэнджана-вяленую рыбную прадукцыю, замарожаныя паўфабрыкаты. Таму такія мерапрыемствы нязменна прыцягваюць вялікую колькасць пакупнікоў.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/rybny-kirmash
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk