18 чэрвеня 2017 года ў Соснах адбылося жудаснае здарэнне: з вышыні 70 метраў упаў малады чалавек. У той дзень экстрэмалы сабраліся для скачкоў уніз з вяроўкай - такая забаўка тут арганізоўвалася час ад часу. Па версіі следчых, арганізатар скачкоў не зафіксаваў вяроўку, што прывяло да гібелі 27-гадовага хлопца. Праверка праводзілася дастаткова доўга, следчыя канстатавалі, што гэта беспрэцэдэнтны выпадак для Беларусі. У снежні мінулага года Следчы камітэт завяршыў расследаванне гібелі хлопца, а сёння арганізатару скачкоў быў вынесены прысуд.
Да заканчэння судовых пасяджэнняў абвінавачаны знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.
Індывідуальнаму прадпрымальніку было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 144 ( "Прычыненне смерці па неасцярожнасці") Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пракурор запрасіла абвінавачанаму 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Дзяржабвінаваўца таксама прапанаваў задаволіць усе іскавыя патрабаванні, заяўленыя пацярпелым - бацькам загінулага хлопца, а таксама яго роднай сястрой.
Сваю віну мужчына не прызнаў. Ён перакананы, што з яго боку парушэнняў дапушчана не было, а яго дзеянні не маглі прывесці да гібелі маладога чалавека, да таго ж скачкі з вяроўкай не забаронены ў нашай краіне.
Сёння суд Заводскага Мінска вынес рашэнне: мужчына прызнаны вінаватым у прычыненні смерці па неасцярожнасці і прысуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах адбыцця пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Па грамадзянскім іску спагнаць 60 тысяч рублёў за прычыненне маральнай шкоды на карысць бацькі загінулага і 30 тысяч на карысць сястры.
Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.
onliner.by [1]
Спасылкі
[1] https://realt.onliner.by/2018/01/23/prigovor-4
[2] https://zviazda.by/be/tags/sud