Яны прадстаўляюць 120 краін і рэгіёнаў.
Апублікаваны спіс кітайскіх гарадоў з найбольшай здольнасцю прыцягнення міжнародных інвестыцый, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
У спіс былі ўключаны пяць гарадоў - Гуанчжоў, Гуян, Ціндаа, Вэньчжоў і Сіань. Вышэйзгаданыя пяць гарадоў былі выбраны на аснове дадзеных маніторынгу СМІ за год, сумесна прадстаўленых базай дадзеных Factiva.com і міжнародным дыстрыбутарам прэс-рэлізаў PR NEWSWIRE. Дадзеныя былі ўзважаныя па шэрагу паказчыкаў, такіх як значнасць асвятлення СМІ і ступень пакрыцця. У працэсе адбору таксама ўлічвалі вынікі апытання, праведзенага Цэнтрам вывучэння грамадскай думкі пры газеце «Хуаньцю Шыбаа» у адносінах да звыш 10 тысяч замежных інвестараў, якія знаходзяцца ў 17 замежных краінах на 5 кантынентах.
Як заўважылі эксперты, міжнародныя карпарацыі актыўна ўкладваюць капіталы ў Гуанчжоў дзякуючы яго перавазе па інвестыцыйных умовах. На сённяшні дзень, у Гуанчжоу інвеставалі і развілі дзейнасць ужо больш як 20 тысяч замежных прадпрыемстваў са 120 краін і рэгіёнаў свету, у тым ліку 297 прадпрыемстваў са спісу 500 найбуйнейшых кампаній свету. Гуанчжоў ужо стаў сапраўдным цэнтрам прыцягненнў транснацыянальных карпарацый з усяго свету.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya