Мікалай Шарснёў, старшыня Віцебскага аблвыканкама:
«Сістэма падрыхтоўкі спецыялістаў сярэдняга і вышэйшага звяна, рабочых кадраў для прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі ў рэгіёне мае патрэбу ва ўдасканаленні. Асноўная праблема заключаецца не ў размеркаванні кадраў, а ў тым, што маладыя спецыялісты, якія сёння прыходзяць на прадпрыемствы, не адпавядаюць пажаданаму ўзроўню наймальнікаў, яны не гатовыя да самастойнай працы. Іх неабходна перавучваць, вучыць. Таму наша галоўная задача —у тым, каб сфарміраваць трывалае ўзаемадзеянне ўстаноў прафтэхадукацыі, ССНУ з прадпрыемствамі прамысловасці, сельскай гаспадаркі. Магчыма, будзе прынята рашэнне аб стварэнні кластараў, у якіх шэраг прадпрыемстваў стануць працаваць у звязку з пэўнымі навучальнымі ўстановамі».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert