Сёння пачынаецца прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіядзе [3] па беларускай і рускай літаратурах.
Навукова-метадычную і тэхніка-тэхналагічную падтрымку ў арганізацыі і правядзенні інтэрнэт-алімпіяды забяспечвае навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з прыцягненнем спецыялістаў навуковых арганізацый, навукова-метадычных устаноў, устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі і іншых арганізацый.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца школьнікі (9-11 класы) і навучэнцы 1-2 курсаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
- Інтэрнэт-алімпіяда праводзіцца ў мэтах павышэння матывацыі вучняў да вучэбнай дзейнасці і стымулявання іх да асобаснага і інтэлектуальнага развіцця, - распавялі арганізатары.
Алімпіяда праходзіць у два этапы: дыстанцыйны і вочны. Кожны этап уключае два туры. Першы тур дыстанцыйнага этапу адбудзецца 13 сакавіка, другі - 20 сакавіка. Туры вочнага этапу пройдуць 26 красавіка. Пераможцам будуць уручаны дыпломы і прызы. Узнагароджанне запланавана на 27 красавіка.
Жадаючым узяць удзел у рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіядзе неабходна з 19 студзеня па 19 лютага 2018 года запоўніць электронную форму [4] (заяўку).
Асноўным партнёрам выступае ТДА «Аверсэв». Інфармацыйную падтрымку мерапрыемства ажыццяўляюць РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, выдавецтва «Адукацыя і выхаванне».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/adukacyya
[3] http://olimp.adu.by/mod/forum/discuss.php?d=52
[4] https://docs.google.com/forms/d/162vxOQNVP4MGumeA1iNkC77GhPp34f4cXRbE1ELkvaE/edit
[5] https://zviazda.by/be/tags/internet-alimpiyada
[6] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada
[7] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-adukacyi
[8] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-instytut-adukacyi
[9] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-litaratura
[10] https://zviazda.by/be/tags/ruskaya-litaratura