У суботу, 20 студзеня, адбудзецца прамая тэлефонная лінія з намеснікам міністра ўнутраных спраў — камандуючым унутранымі войскамі генерал-маёрам Юрыем Хаджымуратавічам Караевым.
Пра гэта паведамляецца на сайце МУС. Пытанні, якія датычацца перспектыў развіцця ўнутраных войск, спецыфікі службова-баявых задач, якія яны выконваюць, парадку прызыву на тэрміновую службу і службу па кантракту, навучання на факультэце ўнутраных войск Ваеннай акадэміі Беларусі, а таксама праблемныя пытанні, што ўзнікаюць падчас службы, можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефонах (8 017) 223 84 28, 223 76 64.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pramaya-liniya