Пра гэта РІА Навіны расказаў Брыян Інгберг, уладальнік капенгагенскага бара, дзе яна захоўвалася.
Бутэлька «Руссо-Балт», кошт якой ацэньваецца ў 1,3 мільёна долараў, знікла з калекцыі Інгберга ў пачатку студзеня, у здзяйсненні крадзяжу падазраваўся былы супрацоўнік. Праз тры дні яе знайшлі на будаўнічай пляцоўцы за 20 кіламетраў ад Капенгагена, і па першых звестках СМІ яна была пустая. Але пазней Інгберг абверг гэтую інфармацыю: «Бутэлька, калі яе знайшла паліцыя, усё яшчэ была напоўнена гарэлкай», — паведаміў ён. На яго думку, выкрадальнік пазбавіўся ад трафея, таму што яго спалохала шуміха ў прэсе. Каштоўнасць экспаната тлумачыцца тым, што бутэлька выраблена з золата і серабра, а насадка для фільтрацыі і корак у форме двухгаловага арла ўпрыгожаны дыяментамі.
Іван КУПАРВАС
hvir@zviazda.by [5]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] mailto:hvir@zviazda.by
[6] https://zviazda.by/be/tags/garelka-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen