Кампанія Butlеrs wіth Bums паскардзілася на недахоп у краіне мускулістых мужчын, якія жадаюць працаваць аголенымі дварэцкімі, паведамляе выданне Kеnt Lіvе.
«На нашых мускулістых дварэцкіх велізарны попыт на дзявочніках, вечарынках з нагоды дзён нараджэння і карпаратыўных мерапрыемствах па ўсёй краіне. Аднак недахоп хлопцаў у Вялікабрытаніі ператвараецца ў вялікую праблему», — кажа дырэктар кампаніі Дэн Харлі. Аголеныя дварэцкія падаюць напоі і канапэ падчас вечарынак, а таксама забаўляюць гасцей. Не лічачы фартуха, каўняра, абшэвак і гальштука-бабачкі, на іх няма адзення. Пасля навучання мужчыны, якія працуюць у кампаніі, атрымліваюць ад 35 да 70 фунтаў стэрлінгаў за мерапрыемствы працягласцю ад гадзіны да трох.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/dvarecki
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya
[6] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen