Ён будзе працаваць да канца лютага.
Здадзены ў эксплуатацыю першы ў Кітаі гатэль з лёду і снегу, размешчаны ў маляўнічым раёне Олгуя горада Гэньхэ Хулун-Буіра аўтаномнага рэгіёну Унутраная Манголія, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Комплекс займае плошчу ў 1000 квадратных метраў і пабудаваны з 1500 тон лёду і снегу. У гасцініцы прадастаўляюць 10 нумароў, плошча якіх вар'іруецца ад 10 да 15 кв. метраў. Кожны нумар такога гатэля мае індывідуальны, унікальны і непаўторны дызайн. Усе пакоі і інтэр'еры, уключаючы ложкі, лямпы, сталы і іншыя прадметы, выкананыя з лёду і снегу. Ложкі засланыя вільгацятрывалымі карэматамі і аленевымі шкурамі.
Тэмпература ў гатэлі заўсёды трымаецца каля мінус 4 градусаў, таму турысты тут могуць выпрабаваць сапраўдны мароз. У гатэлі таксама выдаюць спальныя мяшкі і вопратку, каб госці не змерзлі. Акрамя нумароў з лёду і снегу, турыстам даступныя і цёплыя пакоі. У гатэлі таксама маюцца актавая зала, бібліятэка, бар і кухня. Музычныя інструменты і посуд выкананы з лёду і снегу.
Гатэль, які працуе да канца лютага бягучага года, растане да канца мая і зноўку адбудуецца з надыходам наступнай зімы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya