#MuseumSelfieDay у Нацыянальным мастацкім музеі, музычны вечар «Італьянскія фантазіі», выстава лялек і канцэрт-медытацыя «Новы месяц» у музеі-майстэрні З. Азгура — афіша «Звязды» з 15 па 21 студзеня.
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)
Калі: 17 студзеня, 13:00
Колькі каштуе: 6 р.
Нацыянальны мастацкі музей заклікае наведвальнікаў рабіць аўтапартрэты і выкладваць іх у інтэрнэт з хэштэгамі #MuseumSelfie2018 і #artmuseumby.
Мэта мерапрыемства — зрабіць наведванне музеяў больш папулярным і бачным. Так, калі некалькі гадоў таму фота і відэаздымка ў музеях наогул былі пад забаронай, то цяпер без успышкі можна здымаць практычна ўсюды. Дырэктара многіх музеяў свету лічаць, што гэта спрыяе прасоўванню мастацтва і дапамагае данесці інфармацыю да людзей, якія наогул раней маглі нічога не чуць пра выставы і экспазіцыі.
17 студзеня Нацыянальны мастацкі музей будзе працаваць з 13:00 да 21:00. У 19:00 пачнецца джазавы канцэрт.
Дзе: Дом Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33а)
Калі: 19 студзеня, 19:00
Колькі каштуе: 7 р. (канцэрт + экспазіцыя музея)
У канцэрце прымуць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў Мікалай Русецкі (тэнар) і Алена Зелянкевіч (фартэпіяна).
У гэты вечар у музеі прагучаць арыі італьянскай оперы, неапалітанскія песні, хіты італьянскай эстрады і інструментальныя творы.
Дзе: галерэя мастацтваў «Гал-творчасць» (пр-т Незалежнасці, 47)
Калі: па 1 лютага, 12:00-20:00
Колькі каштуе: 6 р.; дзеці, студэнты і пенсіянеры — 3 р.
На выставе прадстаўлена каля 50 лялек вядомых сусветных майстроў: Fayzah Spanos, Christine Orange, Donna RuBert, Adora, HildeGard GunZel, Martha Pineiro. Таксама прымаюць удзел працы мастакоў сям'і Івановых і Рымашэўскага.
Дзе: арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)
Калі: па 25 лютага
Колькі каштуе: 3 р.; студэнты — 2 р.; дзеці — 1.50 р.
Выстава «Гіперсувязі» — гэта адлюстраванне працэсаў пераемнасці і трансфармацый у сучасным мастацтве на прыкладзе мастацкага тэкстылю і касцюма. Гэта сувязь класікі і сучаснасці, народнай культуры і эксперыментальных падыходаў.
У экспазіцыі прадстаўлены курсавыя і дыпломныя праекты, выкананыя студэнтамі спецыяльнасцяў «Мастак па тэкстылю» і «Мастак па касцюму» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў за 2015-2017 г.г.
Дзе: музей-майстэрня З. Азгура (вул. З. Азгура, 8)
Калі: 20 лютага, 19:00
Колькі каштуе: 7 р.
На канцэрце вы зможаце пагрузіцца ў гукі японскіх, кітайскіх і афрыканскіх этнічных інструментаў, выкананых у традыцыйнай і сучаснай манеры.
У праграме вас чакаюць эцюды для гучжэна, класічнай флейты і перкусіі, а таксама пьесы для японскіх флейт сякухаці і хоціку.
Дзе: НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)
Калі: па 27 студзеня
Колькі каштуе: 6 р.; 3 р. — ільготны; дзеці да 7 гадоў, інваліды, дзеці-сіроты і дзеці, што засталіся без апекі бацькоў — бясплатна
На выставе прадстаўлена больш за 150 работ, выкананых у адзіным экземпляры. У выглядзе асобнай экспазіцыі будуць прадстаўлены: персанальны праект аўтарскай лялькі Ірыны Гаруновай (Расія) «Каралевы і шуты», персанальны праект Марыны Жаваранкавай «Азбука» па матывах карцін Пятра Фралова, унікальныя маскі Ірыны Бажэчэнка (Украіна), выкананыя ў змешанай тэхніцы (бісер, халодны фарфор, скульптура), лялькі з дрэва Юрыя Шарова і Яўгена Лукашэвіча (Беларусь), анёлы Таццяны Чугуновай.
Галоўная лялька выставы — Панна Doll'я (аўтар Таццяна Палякова, Беларусь).
Дзе: Гарадская мастацкая галерэя Л. Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)
Калі: па 21 студзеня, 11:00-19:00
Колькі каштуе: удакладняць у касе
Удзельнікі выставы — навучэнцы і педагогі аб'яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «АРТ», «Ветразь», «Зорка», «Ранак», «Арыён», «Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі», «Маяк», «Золак», «Вікторыя», «Светач» і «Эўрыка».
У экспазіцыі прадстаўлена больш за 80 індывідуальных і калектыўных работ, аб'яднаных навагодняй і каляднай тэматыкай, розных па кампазіцыі і тэхніцы выканання: габелен, мастацкае ткацтва, дэкупаж, саломапляценне, вязанне, бісерапляценне, алмазная вышыўка, фларыстыка, дэкаратыўны роспіс. Тут можна ўбачыць тэкстыльныя лялькі, дэкаратыўныя елкі, мяккую цацку, навагоднія паштоўкі, макрамэ, выцінанку і дзіцячыя малюнкі. Разам са звыклымі тканінамі, паперай, кардонам, юныя майстры выкарыстоўваюць у сваёй працы дрэва, каменчыкі і ракавінкі, актыўна эксперыментуюць з новымі матэрыяламі: салёнае цеста, мешкавіна, пластмаса і нават цукеркі і пернікі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ganna-bagino
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic