На гэтым тыдні карэспандэнты Агенцтва тэленавін прадставілі гледачам «Беларусь 1» новую рубрыку — «Выпрабавана на сяле». Як адзначаюць тэлевізійнікі, рубрыка будзе выходзіць у межах праграмы «Панарама» і стане традыцыйнай.
Журналісты разам са спецыялістамі сельскай гаспадаркі плануюць не толькі расказваць пра значныя дасягненні аграпрамысловага комплексу краіны ў 2017-м, але таксама абмяркоўваць перспектывы на бягучы год — у прыватнасці, павелічэнне аб'ёмаў мясамалочнай вытворчасці і 10 мільёнаў тон хлеба, якія мяркуецца сабраць сёлета.
Акрамя таго, рубрыка «Выпрабавана на сяле» прадставіць свежыя ідэі ды эксперыменты ў галіне і раскажа, што трэба для вырошчвання экзатычных грыбоў шыітаке, ці выгадна займацца пушнінай у Беларусі, наколькі прыбытковай можа стаць перапрацоўка льну, і г. д.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] mailto:zaharava@zviazda.by
[6] https://zviazda.by/be/tags/televiziyny-praekt
[7] https://zviazda.by/be/tags/naviny
[8] https://zviazda.by/be/tags/telebachanne
[9] https://zviazda.by/be/tags/belarus-1-1