На пачатак студзеня ў краіне зарэгістравана 22,8 тысячы беспрацоўных — гэта 0,5 працэнта ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Апошні раз такі нізкі ўзровень назіраўся ў 2014 годзе.
Колькасць незанятых грамадзян скарачалася пачынаючы з сакавіка (тады на біржы налічвалася 43 тысячы беспрацоўных). А вось прапаноў ад наймальнікаў стала больш — цяпер у краіне адкрыта 53,8 тысячы вакансій.
Работа дзяржаўных службаў занятасці стала больш эфектыўнай. Калі ў 2016-м з іх дапамогай знайшлі работу 55 працэнтаў грамадзян, што звярталіся па садзейнічанне ў працаўладкаванні, то ў 2017-м — 61 працэнт.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lubneuskaya@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/vakansii
[5] https://zviazda.by/be/tags/zanyatasc-naselnictva-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/zaregistravanae-bespracoue