Снежань "зямлю грудзiць, хаты студзiць, год канчае, зiму пачынае". Народныя прыкметы, звязаныя з гэтым месяцам, былi "прароцкiмi": калi будзе снежань сухiм, то вясна i лета будуць сухiмi, а калi цёплы, дык i лета такiм жа. Але ж пры адсутнасцi снегу i марозу, казалi людзi, не будзе ўраджаю восенню. Што ж, у нас наперадзе цэлы год, каб даведацца аб слушнасцi гэтых прыкмет. Цi спрацуюць яны пры змяненнi клiмату i анамальна высокiх тэмпературах гэтай зiмой?
А пакуль у нашай краiне сёння вядуцца гарачыя спрэчкi пра неабходнасць рэгулявання колькасцi ваўкоў, у тым лiку i на тэрыторыях, дзе раней гэта было забаронена (у запаведнiках, нацыянальных парках). Паляўнiчыя, некаторыя навукоўцы, а таксама грамадзяне, жывёла якiх пацярпела ад нападаў драпежнiкаў – як мяркуецца, ваўкоў, сцвярджаюць: такая неабходнасць наспела. Свае аргументы iм супрацьпастаўляюць навукоўцы, даследчыкi i члены грамадскiх арганiзацый. У вострым пытаннi паспрабавалi разабрацца прадстаўнiкi НПЦ НАН па бiярэсурсах, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны", РДГА "Беларускае таварыства паляўнiчых i рыбаловаў", Мiнiстэрства лясной гаспадаркi и Мінпрыроды. Чытайце аб надзённай праблеме драпежнiкаў у матэрыяле "Выць цi не выць ваўку ў Беларусi?" [2].
Усё больш праектаў у нашай краiне набываюць мiжнародны характар. Еўрапейская iнiцыятыва "Пагадненне мэраў – Усход" ахапiла многiя гарады i працягвае паспяхова працаваць на месцах. Прадстаўнiкi гарадскiх адмiнiстрацый, спецыялiсты, якiя ўдзельнiчалi ў праектах, сёння падаюць не толькi справаздачы з данымi манiторынгу энергаэфектыўнасцi i знiжэння шкодных выкiдаў. Яны распавядаюць пра гiсторыю свайго горада, аб праблемах, з якiмi сутыкаюцца мясцовыя жыхары, аб дапамозе неабыякавых людзей i фiнансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. "Зялёнае Пагадненне" – не толькi назва наступнага артыкула, гэта новы крок да мiжнароднай экалагiчнай дзейнасцi.
Дарэчы, вопыт iншых краiн дапамагае i ў прасоўваннi арганiчнай сельскай гаспадаркi, якую часта называюць экалагiчнай або бiялагiчнай менавiта таму, што яна накiравана на працу з цэлымi экасiстэмамi, прыроднымi бiягеахiмiчнымi цыкламi рэчываў i элементаў. Такая гаспадарка ў доўгатэрмiновай перспектыве падтрымлiвае здароўе як раслiн, зямлi, жывёл, самога чалавека, так i ўсёй планеты. Пры арганiчным земляробстве не выкарыстоўваюць сiнтэтычныя ўгнаеннi, пестыцыды, рэгулятары росту раслiн. Iх замяняюць на севазварот, арганiчныя ўгнаеннi, розныя метады апрацоўкi глебы i да т.п. Тым не менш, пры ўсiх бачных перавагах гэты накiрунак развiты ў нашай краiне вельмi слаба. Прычын для гэтага шмат: напрамак новы, таму дзяржаўная падтрымка недастатковая, акрамя таго, насельнiцтва iнфармавана пра шкоду прадукцыi iнтэнсiўнай сельскай гаспадаркi, але мала ведае пра карысць арганiкi. У матэрыяле "Арганiка на талерцы" мы паспрабуем разабрацца ў праблемах сельскай гаспадаркi.
"А як у нас з паперай?" Гэта пытанне задала Кацярына Кiрэева супрацоўнiкам дзяржаўнай установы "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў" у сувязi з тым, што нядаўна барысаўская “Папяровая фабрыка” Дзяржзнака пачала вырабляць офiсную паперу з макулатуры. I гэта вялiкi крок наперад, бо раней у Беларусi гэтым нiхто не займаўся. Па словах спецыялiстаў, адмысловае абсталяванне дазволiць не проста атрымаць новы для нашай краiны прадукт, але i перапрацоўваць больш макулатуры – да 2,5 тыс. тон у год. Але вось парадокс: на барысаўскае прадпрыемства сёння паступае менш за 20% беларускай сыравiны, астатняя закупляецца ў Расii. Чаму так атрымлiваецца, цi хапае сыравiны iншым прадпрыемствам, i як увогуле iдуць справы са зборам паперы ў краiне? Спрабавала разабрацца наша рэдактар.
Як вярнуць землям – былым сметнiкам – прэзентабельны выгляд, а таксама аднавiць iх урадлiвасць i экалагiчны баланс? Даследчыкi з Беларусi Андрэй Бычкоў, Iгар Путырскi (Беларускi дзяржаўны аграрны тэхнiчны унiверсiтэт, г. Мiнск) i Мухамад Гарба (Педагагiчны каледж iмя Прэзiдэнта Шаху Шагары, штат Сакота, Федэратыўная Рэспублiка Нiгерыя) прапануюць свой падыход да вырашэння гэтай праблемы. Аб гэтым у матэрыяле "Цi заквiтнеюць сады на звалках?" Веранiкi Коласавай.
У нашым часопiсе мы спрабуем развенчваць мiфы i стэрэатыпы, звязаныя з прыродакарыстаннем. Многiя i сёння думаюць, што збiраць i нарыхтоўваць лекавыя раслiны – традыцыя нашых бабуль i дзядуляў, якая даўно адышла ў нябыт. Сапраўды, сёння палiцы крам i так запоўненыя гарбатай на любы густ. Навошта марнаваць час на збор нейкiх траў? Але гэтыя самыя травы – сапраўднае багацце нашай краiны, здольнае забяспечыць беларусаў не толькi фiтагарбатай i лекамi, але i працоўнымi месцамi. "Травяная тэрапiя" ад Кацярыны Кiрэевай раскажа пра гэта.
Не можам мы абысцi ўвагай улюбёную тэму аднаўляльных крынiц энергii (АКЭ). Пераход да АКЭ дапаможа знiзiць кошт электраэнергii i палепшыць экалагiчнае становiшча. Аднак у нашай краiне ўсё ж трэба рабiць стаўку на энергазберажэнне, сцвярджаюць эксперты. Чаму так, а не iнакш? Каментарыі спецыялiстаў у матэрыяле "Беларуская энергетыка у трох сцэнарыях" [3] Кацярыны Кiрэевай.
Многiя навукоўцы ўжо сёння прагназуюць водны калапс. Па некаторых ацэнках, да 2025 года больш за 2,8 мiльярдаў людзей з 48 краiн свету будуць адчуваць недахоп пiтной вады, а да 2050 года (калi сiтуацыя пагоршыцца) iх можа быць ужо каля 7 мiльярдаў. Што сёння прапануюць беларускiя даследчыкi, каб пазбегнуць дэфiцыту прэснай вады ў будучынi? На гэтае пытанне адкажа рэктар БДТУ, доктар тэхнiчных навук Iгар Войтаў (Матэрыял “Паменшыць "водны след" [4]).
“Як змяненне клiмату паўплывала на рэкi?“ Так, змяненне клiмату, якое назiраецца з 1989 года, звязана з павышэннем тэмпературы паветра у большасцi месяцаў года. Асаблiва гэта характэрна для зiмовага перыяду. Капрызы надвор'я адбiлiся i на гiдралагiчным рэжыме рэк i азёр. Спецыялiсты Белгiдрамету пастаянна вядуць назiранні, аналiзуюць iх i даюць ацэнку ўплыву змены клiмату на ўзроўневы i тэмпературны рэжым рэк i азёр. Аб гэтым даступна і цікава раскажуць Ала Паўрас і Алена Квач, спецыялісты аддзела гiдралагiчнага манiторынгу Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя.
Нашыя пастаянныя рубрыкі працягваюцца ў снежаньскім нумары, але новыя, не менш цікавыя і пазнавальныя вы сустрэнеце на старонках нашага часопіса ў наступным годзе! Са святамі!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-pralyuk
[2] http://zviazda.by/be/news/20180327/1522140861-vyc-ci-ne-vyc-vauku-u-belarusi
[3] http://zviazda.by/be/news/20180305/1520254080-belorusskaya-energetika-v-treh-scenariyah
[4] http://zviazda.by/be/news/20180323/1521804120-umenshit-vodnyy-sled