Што такое 30 дзён службы ў рэзерве? Падшыць 26 падкаўнерыкаў, 30 разоў заслаць ложак «па нітцы», 4 разы схадзіць у лазню, выкапаць 2 акопы, адстраляць 12 патронаў і вельмі шмат хадзіць строем. Служыць давялося ў другой інжынернай брыгадзе ордэна Чырвонай Зоркі ва ўзорна-паказальнай частцы на ўскраіне Мінска. Цёплая казарма, сытныя абеды і клапатлівы старшы прапаршчык, які не дасць засумаваць, што яшчэ салдату трэба? Але яшчэ былі сучасныя шырокафарматныя тэлевізары і трэнажорная зала ў казарме, кафетэрый, дзе прадаецца амаль усё і новенькі клуб з добрым праектарам.
Курс маладога байца праходзіць хутка: прыехаў, вучыш статуты, трэніруешся ў страявой падрыхтоўцы - вось ужо і прысяга [4]. Усе нягоды армейскага побыту не такія ўжо і цяжкія, калі дзеліш іх з калегамі. А наогул, галоўнае ў арміі - людзі, старэйшыя таварышы, якія дапамагаюць і тлумачаць усё маладому папаўненню, і твае калегі, якім ты давяраеш.
Сяргей НІКАНОВІЧ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-nikanovich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] http://zviazda.by/be/news/20171217/1513460634-yak-karespandent-zvyazdy-prynyau-voinskuyu-prysyagu
[5] https://zviazda.by/be/tags/armiya