З удзелам старшыні аблвыканкама Анатоля Ліса. Свята ў рамках акцыі «Нашы дзеці» адбылося ў Цэнтры маладзёжнай творчасці. У ім узялі ўдзел 450 юных жыхароў рэгіёна. Анатоль Ліс цёпла павіншаваў дзяцей з Калядамі і Новым годам, пажадаў здзяйснення запаветных жаданняў, паспяховай вучобы.
Губернатар адзначыў, што ў Брэсцкай вобласці і краіне ў цэлым вялікая ўвага ўдзяляецца павышэнню якасці адукацыі, укараняюцца новыя навучальныя праграмы. Паводле яго слоў, поспех у вучобе шмат у чым залежыць ад узроўню кваліфікацыі педагогаў і стараннасці вучняў. «На мой погляд, адным з вызначальных паказчыкаў з'яўляецца колькасць тых, хто паступае ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. У 2017 годзе ў ВНУ паступілі 47% нашых выпускнікоў. Гэта добры вынік, які сведчыць пра сур'ёзнасць падрыхтоўкі. Нашы дзеці годна выступаюць на рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах. Таксама больш чым у 200 установах адукацыі адкрыты профільныя класы, у якіх паглыблена вывучаюць прадметы звыш пяці тысяч навучэнцаў», — расказаў Анатоль Ліс.
Госці свята ў ЦМТ убачылі тэатралізаванае прадстаўленне «Навагоднія прыгоды ў Каралеўстве крывых люстэркаў», якое падрыхтавалі ўдзельнікі дзіцячых творчых калектываў вобласці, паведамляе БЕЛТА. Пасля спектакля хлопчыкаў і дзяўчатак чакала забаўляльная праграма каля ёлкі з Дзедам Марозам і Снягуркай ды іншымі казачнымі персанажамі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/anatol-lis
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[4] https://zviazda.by/be/tags/elka