11 студзеня ў Белтэлерадыёкампаніі ў рэжыме жывога гуку пройдзе адкрытае праслухоўванне прэтэндэнтаў на ўдзел у міжнародным песенным конкурсе «Еўрабачанне-2018». Анлайн-трансляцыю з вялікай студыі ўжо традыцыйна будзе весці афіцыйны сайт www.tvr. [4]by [4].
Як паведамілі «Звяздзе» ў прэс-службе медыяхолдынга, па стане на 26 снежня свае заяўкі даслалі больш як 30 артыстаў і калектываў, але гэта лічба не канчатковая — многія выканаўцы адпраўляюць бандэролі ў апошні дзень.
Імёны фіналістаў нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне» журы назаве ўжо ўвечары 11 студзеня. Сам жа фінальны гала-канцэрт, падчас якога прафесіяналы са сферы музыкі і тэлебачання сумесна з гледачамі абяруць прадстаўніка Беларусі на міжнародным конкурсе, адбудзецца не пазней за 1 сакавіка наступнага года.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://www.tvr.by/
[5] mailto:tselyashuk@zviazda.by
[6] https://zviazda.by/be/tags/eurabachanne-2018
[7] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen