Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by [5] або 3belarus.by [6] і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».
Ці ведалі вы, што:
келіх — вялікая, звычайна высокая чарка;
парэ́нчы — прылады, за якія трымаюцца рукамі пры спуску ці пад'ёме;
сківіцы — косткі твару, у якія ўмацаваны зубы;
гарма́та — агульная назва артылерыйскай зброі;
стырно́ — руль;
кірха — лютэранскі храм.
Як босаму разуцца — вельмі лёгка, проста нешта зрабіць. Беларусы скажуць яшчэ: як абаранак з'есці. Рускія: раз плюнуть, на раз.
Хоць жывот расперажы — уволю, колькі хочаш есці. Беларускія адпаведнікі: да адвалу, ад пуза. Рускія: сколько душе угодно, сколько влезет.
Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
іоst@zvіаzdа.bу [7]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] http://tvrgomel.by/
[6] http://www.3belarus.by/
[7] mailto:іоst@zvіаzdа.bу
[8] https://zviazda.by/be/tags/razmaulyaem-pa-belarusku-0