Яе паставіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля КАЧАНАВА на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме. Такое патрабаванне звязана ў тым ліку з навагоднімі і каляднымі святамі, якія набліжаюцца.
Па стане на 24 лістапада ў Мінску 22 арганізацыі мелі цяжкасці з выплатай заробку за кастрычнік. Агульная сума запазычанасці — 4,6 млн беларускіх рублёў. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна РАМАНОВІЧ. Яна адзначыла, што «адпаведная інфармацыя перададзена ў Мінскае гарадское ўпраўленне дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Акрамя таго, органамі пракуратуры ў сувязі з выяўленымі фактамі штомесяц прымаюцца захады». Дарэчы, па выніках студзеня — кастрычніка 2017 года намінальны сярэдні заробак у сталіцы знаходзіцца на ўзроўні 1110,6 беларускага рубля.
Наталля Качанава звярнула ўвагу таксама на неабходнасць маніторынгу цэн у Мінску і недапушчэння іх неапраўданага росту.
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:аnіsоvісh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhanna-ramanovich
[6] https://zviazda.by/be/tags/zarabotnaya-plata