Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктара Шэймана.
Як паведамляе прэс-служба Прэзідэнта, кіраўнік спраў далажыў пра дзейнасць падпарадкаванага яму ведамства, у тым ліку пра вынікі работы за дзевяць месяцаў. Паводле яго слоў, у цэлым назіраецца добрая дынаміка ў рабоце ведамства, пастаўленыя задачы выконваюцца.
Падчас сустрэчы былі ўзгоднены новыя кірункі работы Упраўлення справамі, у прыватнасці па стварэнні прадпрыемстваў у фармацэўтычнай галіне, а таксама па вытворчасці і перапрацоўцы індычыны. Акрамя таго, абмеркаваны перспектывы работы ведамства ў 2018 годзе.
Прэзідэнт паставіў задачу больш актыўна выбудоўваць эканамічнае ўзаемадзеянне з краінамі афрыканскага кантынента. Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў прапрацаваць пералік перспектыўных праектаў супрацоўніцтва з Індыяй, каб выйсці на стварэнне сумесных прадпрыемстваў.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] mailto:yushkevich@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[6] https://zviazda.by/be/tags/viktar-sheyman