Такіх зваротаў у суд, мабыць, яшчэ не было ніколі, але, улічваючы краіну, дзе гэта адбылося, сумненняў не ўзнікае. Бо менавіта ў Італіі жыхарка горада Ківаса, у правінцыі Турына, падала ў суд на свайго былога мужа, які пражывае з ёй пад адным дахам, за яго празмерную маўклівасць, паведамляе Lа Rерubblіса.
Цяпер яе экс-муж, 57-гадовы бізнесмен з Ківаса, абвінавачваецца ў жорсткім абыходжанні. Нягледзячы на тое, што ён ніколі не падымаў рукі на жонку і сына, італьянка лічыць, што, не размаўляючы з членамі сям'і працяглыя перыяды, ён спрабуе зламаць іх псіхічна стабільны стан і падарваць эмацыянальнае здароўе. Суд Іўрэі прыняў іск жанчыны, прысуд маўкліваму італьянцу будзе вынесены 28 лютага.
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/italiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/muzh-i-zhonka