У снежні журналісты «МС» плануюць арганізаваць круглы стол, каб высветліць, наколькі эфектыўна працуюць дэпутаты сельскіх Саветаў на месцах і што ім дапамагае (перашкаджае) гэта рабіць. Калі ў вас ёсць праблема, якая не вырашаецца, ці гісторыя пра ваш зварот (выніковы ці безвыніковы) да мясцовых уладаў, напішыце нам пра гэта. Мы пастараемся высветліць, у чым справа.
На круглы стол будуць запрошаны дэпутаты розных узроўняў. Калі ў вас ёсць да іх пытанні, паведаміце нам. Найбольш цікавыя будуць агучаны, а адказы надрукаваны ў газеце. Пісьмы прымаюцца па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, з паметкай «Звязда», па электроннай пошце zvаrоt@zvіаzdа.bу [3] ці па тэлефоне +375 (17) 287 17 21.
«МС»
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[3] mailto:zvаrоt@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/krugly-stol