Дарадца пасольства Украіны ў Беларусі Ігар Скварцоў абвешчаны персонай нон грата, паведаміў сёння журналістам афіцыйны прадстаўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Дзмітрый Пабяржын.
Затрыманы ў Беларусі грамадзянін Украіны Павел Шаройка пацвердзіў, што каардынацыю яго разведвальнай дзейнасці ажыццяўляў супрацоўнік галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Ігар Скварцоў, які дзейнічаў пад прыкрыццём пасады саветніка пасольства Украіны ў Беларусі. "За дзейнасць, несумяшчальную з дыпламатычным статусам, Скварцоў абвешчаны персонай нон грата", - паведаміў Дзмітрый Пабяржын.
"25 кастрычніка ў Міністэрства замежных спраў Беларусі накіраваны матэрыялы, якія пацвярджаюць супрацьпраўную дзейнасць спецслужбаў Украіны супраць нашай дзяржавы. Праз некалькі гадзін аб затрыманні ўкраінскага выведніка знешнепалітычным ведамствам праінфармаваны пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізіма. З улікам характару двухбаковых адносін дасягнута дамоўленасць дадзеныя факты не даводзіць да агульнага ведама" , - дадаў афіцыйны прадстаўнік КДБ.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukraina