На кангрэсе плануюць абмеркаваць стан і развіццё фізічнай навукі і фізічнай адукацыі ў нашай краіне, заслухаць даклады вядучых вучоных па аптычнай навуцы, ядзернай фізіцы і энергетыцы. Будуць разгледжаны пытанні ролі фізікі і фізічных ведаў у жыцці грамадства, ўплыву навукі наогул і фізікі, у прыватнасці, на адукацыю, на рост цікавасці з боку навучэнцаў і грамадскасці да тэхнічных навук і дысцыплін.
У рабоце форуму возьмуць удзел вядомыя беларускія фізікі, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, навучальных устаноў краіны, вядучыя навукоўцы з многіх краін свету, прадстаўнікі міжнароднай лазернай асацыяцыі, аптычных і фізічных таварыстваў замежных дзяржаў, беларускай замежнай дыяспары. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства адукацыі, Інстытут фізікі НАН Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускае фізічнае таварыства і Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў.
У рамках кангрэсу адбудзецца XV Міжнародная канферэнцыя па квантавай оптыцы і квантавай інфарматыцы. Яе тэматыка прысвечана матэрыялам і прыборам квантавай оптыкі і квантавай інфарматыкі, распрацоўцы апаратных сродкаў для маштабіравання квантавых камп’ютараў, квантавай памяці, квантавым алгарытмам, сістэмам квантавага размеркавання ключа ў оптавалакне і іншым.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/god-navuki
[2] https://zviazda.by/be/tags/fizika
[3] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-akademiya-navuk-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/kangres