Кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім Гігін:
— Я вывучаў падшыўку «Звязды» з 1917 па 1927 год. Прачытаў практычна кожны нумар таго перыяду. Аспіранцкая звычка выпрацавала жаданне пастаянна адкрываць старонкі газеты. У мяне да «Звязды» асаблівая любоў таму, што, на мой погляд, гэта самая інфармацыйна насычаная газета ў нашай краіне. У яе па аб'ёмах умяшчаецца больш інфармацыі, чым у іншыя выданні. Гэта дазваляе пастаянна трымаць у тонусе веданне беларускай мовы ў грамадска-палітычным кантэксце, паколькі пераважная колькасць матэрыялаў газеты напісана па-беларуску. На мой погляд, немалаважны момант і ў прафесіяналізме калектыву рэдакцыі. Журналісты, якія працуюць у гэтай газеце, не ў крыўду іншым прадстаўнікам СМІ, адны з самых інтэлігентных. У іх вельмі прафесійная манера падачы інфармацыі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zvyazda-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/padpiska-na-zvyazdu
[5] https://zviazda.by/be/tags/vadzim-gigin-0