На дабрачынным аўкцыёне ў Новым Арлеане (ЗША) бутэльку віна прадалі за 350 000 долараў, піша The Daіly Meal. Выданне называе лот самым дарагім з калі-небудзь прададзеных вінаў.
Бутэльку купіў ананімны ўдзельнік аўкцыёну са штата Місуры. Напой з вінаграда сорту кабернэ савіньён ураджаю 2015 года створаны вінаробам Джэсі Кацам. Кац — самы малады ў ЗША кіраўнік вінаробнай кампаніі. Пад яго кіраўніцтвам ствараюцца віны ў тым ліку і для знакамітасцяў.
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/vino
[6] https://zviazda.by/be/tags/aukcyyon
[7] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen