У Зімбабвэ вайскоўцы ўзялі пад кантроль будынак дзяржаўнай тэлевяшчальнай карпарацыі ў сталіцы краіны Харарэ, аспрэчыўшы пры гэтым паведамленні аб дзяржаўным перавароце.
Узброеныя салдаты занялі і цэнтр горада, дзе было чуваць выбухі. Стрэлы раздаліся ля рэзідэнцыі 93-гадовага прэзідэнта краіны Роберта Мугабэ. Пры гэтым вайскоўцы запэўніваюць, што ні аб якім дзяржаўным перавароце гаворка не ідзе, прэзідэнт у бяспецы, а іх мэта - "заклікаць да адказнасці злачынцаў вакол яго".
Ваенныя актывізаваліся пасля таго, як кіруючая партыя "Афрыканскі нацыянальны саюз Зімбабвэ - Патрыятычны фронт" абвінаваціла ў здрадзе і падбухторванні да мецяжу камандуючага ВС краіны Канстанціна Чывенгу. Раней той заявіў пра гатоўнасць умяшацца, каб спыніць ганенні на прыхільнікаў адхіленага 6 лістапада віцэ-прэзідэнта Эмерсана Мнангагву.
ТАСС [1]
Спасылкі
[1] http://www.tass.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/zimbabve